Рубрика: Літаратурная прастора Гомельшчыны: Ад класікаў…
У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа, яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XX стагоддзя.
Іх творчасць з’яўляецца духоўным здабыткам нашага народа. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на творах знакамітых землякоў. Шэраг раманаў, аповесцей, апавяданняў, п’ес, артыкулаў… Яны стварылі вобразы, без якіх сёння нельга ўявіць нашу літаратуру.
На Гомельшчыне шануюць памяць слынных землякоў.
Чарговы раз далучыцца да цудоўнай спадчыны творцаў, мець магчымасць успрымаць аўтараў не як нешта недасягальнае, азнаёміцца з пісьменнікамі як з простымі людзьмі, з іх пачуццямі, перажываннямі, адметным характарам, дазволіць праект «Літаратурная прастора Гомельшчыны: Ад класікаў…».