Сустрэча сучаснікаў: да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка
29 кастрычніка Мемарыяльную залу народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка наведалі госці з Мінска – старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалай Іванавіч Чаргінец і заслужаны дзеяч культуры, народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Сямёнавіч Ханок. Яны пазнаёміліся з экспазіцыямі залы, падзяліліся ўражаннямі і пакінулі свае водгукі ў кнізе Ганаровых гасцей.
Мікалай Іванавіч Чаргінец падараваў некалькі рэдкіх фотаздымкаў, якія распавядаюць аб сустрэчах з Андрэям Ягоравічам Макаёнкам. Яны зоймуць дастойнае месца ў музеі.
Сустрэча прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага драматурга А. Я. Макаёнка.







