Сустрэча сучаснікаў: да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

29 кастрычніка Мемарыяльную залу народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка наведалі госці з Мінска – старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалай Іванавіч Чаргінец і заслужаны дзеяч культуры, народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Сямёнавіч Ханок. Яны пазнаёміліся з экспазіцыямі залы, падзяліліся  ўражаннямі і пакінулі свае водгукі ў кнізе Ганаровых гасцей.

Мікалай Іванавіч Чаргінец падараваў некалькі рэдкіх фотаздымкаў, якія распавядаюць аб сустрэчах з Андрэям Ягоравічам Макаёнкам. Яны зоймуць дастойнае месца ў музеі.

Сустрэча прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага драматурга А. Я. Макаёнка.

Поделиться:

Читайте также: