Спектакль «Трыбунал»

Напярэдадні дня нараджэння беларускага драматурга, народнага пісьменніка БССР Андрэя Макаёнка і 80-годдзя вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў народны аматарскі тэатр «Грачи», у якім удзельнічаюць выключна супрацоўнікі абласной бібліятэкі, у перыяд з 26 кастрычніка па 11 лістапада прадставіў увазе навучэнскай моладзі горада новы ў рэпертуары спектакль, пастаўлены па трагікамедыі знакамітага ўраджэнца Гомельскай вобласці.

Дзеянне спектакля «Трыбунал» адбываецца ў суровы ваенны час. Галоўнага героя – простага селяніна – немцы прызначаюць старастай вёскі, што выклікае гнеў і абурэнне ў сваякоў і аднавяскоўцаў. Спектакль з нязменнымі аншлагамі ігралі на галоўных тэатральных сцэнах у нашай краіне і за яе межамі. Артыстам бібліятэчнага тэатра «Грачи» ўдалося ярка ўвасобіць вобразы герояў і перадаць трагізм п’есы. Гледачы ўважліва, шчыра суперажываючы, сачылі за развіццём сюжэту і ўзнагародзілі дружнымі апладысментамі артыстаў за таленавітае выкананне і незабыўныя ўражанні.

Студэнты пра спектакль «Трыбунал»: БелДУТ, ГДУ імя Ф. Скарыны, ГДТУ імя П.В. Сухога

Поделиться:

Читайте также: