Экскурсія па Літаратурнаму музею пісьменнікаў Гомельшчыны

19 лістапада ў аддзеле краязнаўства прайшла экскурсія па Літаратурнаму музею пісьменнікаў Гомельшчыны. Яе ўдзельнікамі сталі рабочыя прадпрыемства ААТ «СтанкаГомель». Іх увазе быў прапанаваны агляд выставы тэатральных афіш «Тэатр – крыніца яго натхнення», якая прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Яны пазнаёміліся таксама з экспазіцыяй Мемарыяльнай залы драматурга і экспазіцыямі, прысвечанымі Івану Мележу і Івану Шамякіну.

Поделиться:

Читайте также: