Ад Купалля да Дня беларускага пісьменства

Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала «Мая малітва»

На золаку ХХ стагоддзя на Беларусі заззяў вясёлкай цудоўны самародак, славуты сын нашай Айчыны, класік нацыянальнай літаратуры, «першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі» – Янка Купала. У 2022 годзе адзначаецца 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

Увесь год праходзіць пад знакам двайнога літаратурнага юбілею – 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта вялікая падзея для культурнай і асветніцкай супольнасці краіны! Характэрна, што юбілеі класікаў супалі з Годам гістарычнай памяці.

У Гомельскай абласной бібліятэцы запланаваны шэраг мерапрыемстваў з нагоды славутай падзеі. Супрацоўнік аддзела краязнаўства Аліна Харлан прыняла ўдзел у тэлеперадачы «Добрый вечер, Гомель!». Яна паведаміла гледачам, якія мерапрыемствы праходзяць у рамках святкавання юбілею, рассказала аб бібліятэчных пляцоўках, што рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства ў Добрушы, а таксама аб тым, як імёны Купалы і Коласа звязаны з Гомельшчынай.

 

Поделиться:

Читайте также: