Захоўваючы гістарычную памяць

Шэрагам мерапрыемстваў распачаўся Год гістарычнай памяці ў бібліятэцы. «Захоўваючы гістарычную памяць» – пад такой назвай супрацоўнікі аддзела краязнаўства прапанавалі лекцыю з мультымедыйнай прэзентацыяй для навучэнцаў другога курса Гомельскага спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС.

Урыўкі з фільмаў, статыстычныя дадзеныя, фотаздымкі, дакументальныя сведчанні зафіксавалі гістарычную праўду таго часу.

Усе жахі фашысцкай акупацыі і масавага знішчэння мірнага насельніцтва, горыч страт і выпрабаванняў беларускага народа яскрава прадсталі перад вачыма юнакоў.

Трапяткая эмацыянальная атмасфера дазволіла даведацца пра амаль што невядомыя старонкі ваеннай гісторыі Гомельшчыны.

Ад імя ўсіх удзельнікаў сустрэчы прагучалі словы падзякі ў адрас вядучых.

Поделиться:

Читайте также: