Унук Івана Шамякіна ў абласной бібліятэцы

У рамках Дня беларускага пісьменства 5 верасня Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны абласной бібліятэкі наведаў унук Івана Пятровіча Шамякіна Аляксей Рагаўцоў. Яго ўвазе была прапанавана экскурсія па музею і Мемарыяльнай зале Андрэя Макаёнка. Аляксей Анатольевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра знакамітага дзеда, запісаў відэаролік для праекта «Сустрэчы, падараваныя лёсам» і пакінуў свае пажаданні ў Кнізе ганаровых гасцей.

Поделиться:

Читайте также: