Ганарымся разам!
18 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якім абагульняліся вынікі прамінулага года і ставіліся задачы на цяперашні.
Сабраўшыхся з усіх рэгіёнаў Беларусі кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў культуры, удзельнікаў творчых саюзаў і грамадскіх аб’яднанняў прывітаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Паўлавіч Бондар.
Урачыстым акцэнтам пасяджэння стала цырымонія ўручэння заслужаных узнагарод па выніках 2018 года.
Прыемна адзначыць, што высокае званне «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Бібліятэчная дзейнасць» прысуджана нашаму дырэктару – Рафеевай Марыне Сяргееўне!
Шчыра віншуем Вас, паважаная Марына Сяргееўна, з ганаровым званнем! Ваша творчая праца, заўсёды напоўненая крэатыўнымі ідэямі, для нас – прыклад адданасці любімай справе. Жадаем Вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх задумах у славу кнігі і чытання!







