Ганарымся разам!

18 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якім абагульняліся вынікі прамінулага года і ставіліся задачы на цяперашні.

Сабраўшыхся з усіх рэгіёнаў Беларусі кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў культуры, удзельнікаў творчых саюзаў і грамадскіх аб’яднанняў прывітаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Паўлавіч Бондар.

З выступлення міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства культуры.

Урачыстым акцэнтам пасяджэння стала цырымонія ўручэння заслужаных узнагарод па выніках 2018 года.

Прыемна адзначыць, што высокае званне «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Бібліятэчная дзейнасць» прысуджана нашаму дырэктару – Рафеевай Марыне Сяргееўне!

Шчыра віншуем Вас, паважаная Марына Сяргееўна, з ганаровым званнем! Ваша творчая праца, заўсёды напоўненая крэатыўнымі ідэямі, для нас – прыклад адданасці любімай справе. Жадаем Вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх задумах у славу кнігі і чытання!

Поделиться:

Читайте также: