Мастацтва беларускай старадрукаванай кнігі
Электронная выстава вас пазнаёміць з першадрукарамі Беларусі; з гравюрамі куцеінскай школы; з гравюрамі, якія змешчаны у кнігах П. Мсціслаўца; лепшымі кнігамі пра мастацтва старадрукаванай кнігі. У ёй размешчаны спісы літэратуры пра жыццё і творчасць Ф. Скарыны, С. Буднага, П. Мсціслаўца. Выстава будзе карыснай для усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі беларускай культуры і мастацтвам старадрукаванай кнігі.
Францыск Скарына
Беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч, перакладчык і пісьменнік.
Кнігі, надрукаваныя Скарынай, спалучаюць традыцыйныя рысы старажытнага беларускага рукапіснага кнігааздаблення з наватарствам еўрапейскай кніжнай гравюры (амаль ва ўсіх відах і жанрах). Творы Скарыны выходзілі невялікім зручным фарматам (у чацвертую ці восьмую частку аркуша). Выданні Скарыны — высокай якасці набору з выкарыстаннем разнастайных шрыфтоў, шырокім ужываннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і тэматычных ксілаграфій.
Кнігі і артыкулы пра Францыска Скарыну 
- Драздовіч, Я.Н. Мастацкая Скарыніяна [Выяўленчы матэрыял]: камплект паштовак / Язэп Драздовіч; складальнік Суша Аляксандр Аляксандравіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2016. —1 вокладка (1 л. тэксту, 8 асобных л.)
ББК 85.153(4Беи) ББК 85.157
10/749 ОРК - Казбярук, У.М. Скарына Францiшак: Навукова-папулярны нарыс / У.М. Казбярук. — Мінск: Мастацкая лiтаратура, 2003. — 175с.
ББК 83.3(4БЕЛ)-8
961411 ОАБ
961410 ОКР
961716 ООФ - Скарына, Францыск Выбраныя творы / Францыск Скарына; уклад., прадм., пер. на бел. мову I.В. Саверчанкi. — Мінск: Белорусская наука, 2008. — 110 с.
ББК 84(4БЕИ)1 ББК 76.116.3(2)
1020263 ОЧЗ
1020918 ОАБ
1020264 ОКР - Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына: [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа; укладальнік Аляксандр Груша; [рэдакцыйная калегія: А.І. Груша (старшыня) і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 295 с.
ББК 76.103(4Беи) ББК 63.3(4Беи)-8
1/65570 ОЧЗ
1/65571 ОРК - Агіевіч, У.У. Ciмвалiчныя знакi Скарыны: [Скарына — бiблеiст] / У.У. Агіевіч // Беларуская думка. — 1996. — N— С. 156—164.
- Акушэвич, А.А. Комплекс «гравюра — подпіс» у выданнях Францыска Скарыны як частка мастацкай прасторы кнігі / А.А. Акушэвіч // Мастацкая і музычная адукацыя. — 2016. — № 3. — С. 30—34.
- Ананіч, Л.С. Надрукаванае застанецца …: пра Францыска Скарыну, Дзень пісьменства, здабыткі сучасных кнігавыдаўцоў і не толькі пра гэта / Лілія Ананіч; гутарыў Сяргей Галоўка // Беларуская думка. — 2017. — № 8. — С. 20—26.
- Аўдоніна, Т.В. Францыск Скарына: шлях служэння Радзіме і народу: асоба асветніка ў сучаснай драматургіі / Таццяна Аўдоніна // Роднае слова. — 2013. — № 5. — С. 20—22.
- Болбас, В.С. «Псалтыр» Францыска Скарыны / В.С. Болбас // Адукацыя і выхаванне. — 2017. — № 6. — С. 72—77.
- Голубева, Л. Францыск Скарына (1490—1551) — грамадскі дзеяч, мысліцель, першадрукар, асветнік, адвакат / Л. Голубева // Юстиция Беларуси. — 2003. — № 6. — С.11—12.
- Касцюк, М.П. Францыск Скарына і яго эпоха / Міхаіл Касцюк // Беларуская думка. — 2017. — № 1. — С. 72—75.
- Клімаў, І.П. Асветніцкія і духоўныя традыцыі Скарынавай кнігі / Ігар Клімаў // Маладосць. — 2017. — № 1. — С. 144—150.
- Рудабелец, В.М. Жыццё і творчасць Францыска Скарыны / В. М. Рудабелец // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». — 2017. — № 8. — С. 63—64.
- Саверчанка, І. «…К доброму научению»: Францыск Скарына — геній беларускага Рэнесансу / Іван Саверчанка // Дзеяслоў. — 2006. — № 4. — С. 283—292.
- Сазончык, Г. Францыск Скарына: працяг знаёмства / Глеб Сазончык // Полымя. — 2017. — № 1. — С. 143—146.
- Суша, А.А. Першая беларуская друкаваная кніга / Алесь Суша, Галіна Кірэева // Беларускі гістарычны часопіс. — 2017. — № 8. — С. 3—7.
Прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх традыцый беларускага перашадрукара Францыска Скарыны стаў выдатны гуманіст і асветнік, тэолаг і рэлігійны рэфарматар, філолаг і паэт Сымон Будны. У чэрвені 1562 г. разам з братамі Л. і М. Кавячынскімі ды прапаведнікам Л. Крышкоўскім ў Нясвіжскай друкарні выдаў скарынаўскім шрыфтам твор «Катехизис, то ест наука стародавняя христианская от святого письма, для простых людей языка русского, в вопросах и ответах собрана».
Разам з распаўсюджваннем ідэй Адраджэння і Рэфармаціы ў розных месцах Беларусі хутка ўзнікаюць друкарані: Брэсцкая (1553-54 гг. ; 1558-61 гг.; 1562-68 гг.) і Нясвіжская (1562-71 гг.), хутка далучаюцца друкарні ў Цяпіне (каля Лепеля, 1565 г.), Заблудаве (Гродзеншчына, 1568-70 гг.), дзе ў 1569 годзе І.Фёдараў і П.Мсціславец надрукавалі «Евангелле вучыцельскае», Лоску (1574-89 гг.), Вільні (1574 г.), Слуцку(1580 г.), Любчы (1612-каля 1656 гг.). У XVII стагоддзі друкарні адчыняюцца ў Ашмяне Мураванай, Магілёве, Менску, Куцейне, Буйнічах, Бялынічах, Гродне, Супрасле, Пінску і іншых.
Кнігі і артыкулы пра Сымона Буднага 
- Парэцкі, Я. I. Будны Сымон: Мыслiцель Беларусi XVI в. / Я. I. Парэцкi. — Мінск: БДУ, 1975. — 168с.
- ББК 1ФС ББК 87.3(4БЕЛ)4
458612 ОЧЗ
457890* 457891* 460298 ОАБ
470309 ООФ - Саверчанка, І. В. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. / І.В. Саверчанка. — Мінск: Унiверсiтэцкае, 1993. — 222 с.
ББК 87.3(4бЕЛ)4
885454 ОЧЗ
925223 ОАБ
885456 ООФ - Асіноўскі, С. М. Першы ў свеце крытык евангельскіх кніг / Святаслаў Асіноўскі // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. — 2015. — № 1. — С. 137—147.
- Кэмпфi, А. Адкуль Сымон Будны?: заметкi на палях кнiгi Iвана Саверчанкi // Голас радзімы. — 1995. — 16 листап. (N 46). — С.6.
- Саверчанка, I. Сымон Будны — інтэлектуальны лідэр Еўропы / Iван Саверчанка // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 15 лютага (№ 7). — С.15.
- Саверчанка, I. Сымон Будны.»Кожны, хто згiнуць не хоча: прадмова да катэхiзiса» (XVI ст.) / Іван Саверчанка // Крыніца. — 1995. — N — С. 3—13.
- Саверчанка, І. Сымон Будны — выдатны літаратар і асветнік-гуманіст / Іван Саверчанка // Адукацыя і выхаванне. — 2008. — № 12. — С. 66—73.
- Саверчанка, І. Сымон Будны — пісьменнік і інтэлектуал эпохі Рэфармацыі / Іван Саверчанка // Беларуская мова і літаратура. — 2006. — №3. — С. 48—54.
Асноўным цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання ў XVII стагоддзі з’яўлялась Куцеінская друкарня, заснаваная ў 1630 годзе пад Оршай сынам бурмістра Магілёва Спірідонам Собалем.
Куцеінская друкарня ХVII ст.
На тэрыторыі Беларусі ў XVII ст. друкарня пры Богаяўленскім манастыры (г. Куцеін, зараз г. Орша) была галоўным цэнтрам кнігадрукавання, дзе выкарыстоўваўся кірылічны шрыфт. Кнігі на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах выдаваліся спачатку пад кіраўніцтвам Спірыдона Собаля, а затым ігумена Іаіля Труцэвіча.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца 7 выданняў (12 экзэмпляраў), надрукаваных у Куцеінскай друкарні: «Псторыя пра Варлаама і Іасафа» (1637), «Брашна духоўнае» (1639), «Актоіх» (1646) Іаана Дамаскіна, «Трыфалагіён» (1647), «Новы Запавет з Псалтыром» (1652), «Лексікон славенароскі» (1653) Памвы Бярынды і «Дыёптра» (1654).
На развіццё беларускай кніжнай графікі асаблівы ўплыў зрабіла школа гравюры, пачынальнікам якой стаў Спірыдон Собаль. Усе выдадзеныя ў Куцеіне кнігі мелі дэкарыраваны тытульны аркуш, былі багата ўпрыгожаны ініцыяламі, застаўкамі, канцоўкамі і наборным арнаментам. Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць гравюры, створаныя для афармлення «Трыфалагіёна», «Новага Запавета з Псалтыром», «Актоіха». Уласцівыя куцеінскім ілюстрацыям дэкаратыўнасць і сувязь з народным мастацтвам асабліва яскрава праяўляюцца ў фігурных гравюрах. Яны прасякнуты мастацкай перакананасцю вобразаў, рэалістычнасцю адлюстраванай рэчаіснасці і перспектывы.
Кніга і выяўленчы матэрыял пра Спірідона Собаля 
- Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – 2-е выд., дапрацаванае. – Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 342, [1] с.
ББК 63.3(4БЕИ)-8
1\347 ООФ - Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку [Выяўленчы матэрыял] = Spirydon Sobal and the origins of Mahilioŭ book-printing / [А. А . Агееў і інш. ; складальнік А. А. Суша ; рэдкалегія: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш. ; пераклад на англійскую мову: Ю. В. Бажэнаў; фота А. П. Дрыбаса, А. Р. Шаблюка]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2016. — 245, [2] с. + дадатак ([1] асобны л. іл.)
ББК 76.103(4Беи)5
10/770 ОЧЗ
10/769 ОРК
Камплект паштовак дае магчымасць пазнаёміцца з куцеінскай школай гравюры, якая адыграла вялікую ролю ў развіцці кніжнай ілюстрацыі Беларусі.
Куцеiнская друкарня XVII ст. [Ізаматэрыял]: камплект паштовак / адказны за выпуск Г.У.Кiрэева. — Мінск: НББ, 2008. — 1 вокладка (16 асобных лістоў). — тэкст парал. рус., англ. — (Мастацтва беларускай старадрукаванай кнiгi).
ББК 76.116.3
1024890 ИСК
На вокладцы: Іаан Дамаскін. Дрэварыт з кнігі: Актоіх. Куцеін, 1646.
Дрэварыты з кнігі: Трыфалагіён 
Дрэварыт або ксілаграфія (ад грэч.: xylon — дрэва і grapho — пішу, малюю) — гравюра на дрэве, у якой друкарская форма (клішэ) выконваецца гравіраваннем драўлянай дошкі.
Адрозніваюць абразны (гравіруюць дошкі падоўжнай распілоўкі) і тарцовы (гравіруюць дошкі папярочнай распілоўкі) дрэварыт.
На тэрыторыі Беларусі дрэварыт з’явіўся ў пач. 16 ст.
Дрэварыты з кнігі: Трыфалагіён 
Пётр Цімафеевіч Мсціславец разам з Іванам Фёдаравым ў Заблудаве заснавалі друкарню, дзе карысталіся вывезенымі з Масквы шрыфтам, дошкамі, застаўкамі і літарамі. У 1568–1569 П. Мсціславец разам з І. Фёдаравым у гэтай друкарні выдаў Евангелле Вучыцельнае.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца два выданні, надрукаваныя Пятром Мсціслаўцам у Вільні: Евангелле (1575), што было набыта ў канцы 2001 г., і Псалтыр (1576), які паступіў у фонд у 1920-я гады, з калекцыі вядомага беларускага навукоўца А. Сапунова.
Псалтыр і Евангелле былі выдадзены П. Мсціслаўцам фарматам у адзін аркуш і надрукаваны буйным шрыфтам, які потым стаўся ўзорам для шматлікіх напрастольных Евангелляў. Шрыфты, намаляваныя, гравіраваныя і адлітыя П. Мсціслаўцам для гэтых выданняў, вылучаліся выразнасцю і вытанчанасцю. Гэта, у сваю чаргу, вызначыла і якасць набора, які быў зроблены з высокай дакладнасцю і тэхнічна бездакорна. Звяртаюць на сябе ўвагу надрадковыя літары, якія ўжываліся вельмі часта і складалі ледзь не ўвесь алфавіт. Палосы, што ўтваралі ініцыялы, запоўнены акантавымі гірляндамі, у малюнак якіх уключаліся элементы заставак: шышкі, кветкі, перакручаныя конусы. Застаўкі выразаны чорнымі лініямі на белым фоне. Іх узоры складаюцца выключна з раслінных формаў: лісце, ягады, жалуды, плады граната, якія трэснулі, кветкавыя каробачкі. Для перадачы ценяў часта выкарыстоўваецца штрыхоўка перакрыжаванымі лініямі.
Усе гравюры ў кнігах выкананы на суцэльных дошках. П. Мсціславец стварыў асаблівы стыль фігурных выяваў, якія адыгралі значную ролю ў далейшым развіцці кніжнай гравюры. Рамкі вакол выяваў вылучаюцца вялікай складанасцю. У адных выпадках яны маюць форму калон, на якія абапіраецца скляпенне, у другіх – размешчаны ў два ярусы, а асобныя калоны пакрыты лускавінкамі. Унутры рамак і побач з выявамі евангелістаў бачны фігуры львоў, дэльфінаў, драконаў, пачварныя галовы людзей ці жывёл. Гэтыя элементы арнаменту былі шырока распаўсюджаны ў заходнееўрапейскай кнізе эпохі Адраджэння. Гравюры з евангелістамі і царом Давідам былі бясспрэчна зроблены рукой аднаго майстра. Творцам гэтых гравюр быў, хутчэй за ўсё, сам П. Мсціславец. Асаблівасцю Псалтыра з’яўляецца выкарыстанне чырвоных кропак у тэксце, які быў надрукаваны чорнай фарбай. Таму тэта выданне вядома як «Псалтыр з чырвонымі кропкамі».
Спадчына Пятра Мсціслаўца небагатая – толькі сем кніг. Але яго ўплыў на далейшае развіццё друкарскай вытворчасці і кніжнага мастацтва быў дастаткова плённым. Гэта можна заўважыць ў выданнях шматлікіх беларускіх, украінскіх і рускіх друкароў, якія працавалі ў канцы XVI – пачатку XVII стст.
Артыкул пра Пятра Мсціслаўца 
Карнілава, Т.У. Роля і месца беларускіх кірылічных выданняў у сучасным грамадстве: на прыкладзе віленскіх кніг Пятра Мсціслаўца / Таццяна Карнілава // Роднае слова. — 2017. — № 1. — С. 83—85.
Камплект паштовак з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дае магчымасць пазнаёміцца з гравюрамі, якія змешчаны у кнігах П. Мсціслаўца.
Мастацтва беларускіх старадрукаў — выданні Пятра Мсціслаўца: камплект паштовак / склад. і аўтар тэксту Г.У. Кірэева. — Мінск: МФЦП, 2002. — 1 вокладка (29 асобных листоў). — тэкст парал. рус., англ. — (Мастацтва беларускіх старадрукаў)
ББК 85.03(4БЕИ)
961998 ИСК
Ініцыялы з Псалтыра П. Мсціслаўца 
Дрэварыты з Евангелля П. Мсціслаўца 
Застаўка, вязь, ініцыялы з Евангелля П. Мсціслаўца 
Застаўка, вязь, ініцыял з Евангелля П. Мсціслаўца. Вільня, 1575
Заставка, вязь, инициал из Евангелия П. Мстиславца. Вильно, 1575
Headpiece. Decorative handwriting, initial. Gospels. Printed by P. Mscislaviec. Vilna, 1575
Лямбарды з Псалтыра П. Мсціслаўца 
Выданні па гісторыі і мастацтву кнігі 
![]() |
Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т. / М.В. Нікалаеў; пад агульн. рэд. М.В. Нікалаева Т. 1: Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага / М.В. Нікалаеў. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 423 с. ББК 76.113 Першы том двухтомнага выдання «Гісторыя беларускай кнігі» прысвечаны кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага за ўвесь перыяд існавання гэтай дзяржавы. Шматлікія ілюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі. Кніга будзе карыснай для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, гісторыкаў, філолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі беларускай культуры. |
![]() |
Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т.: Т. 2: Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.) / М.В. Нікалаеў, Л.І. Доўнар, М.А. Лукоўская, Р.С. Матульскі; пад агульн. рэд. М.В. Нікалаева. — Мінск: БелЭн, 2011. — 435 с. ББК 76.17(4Беи) Другі том двухтомнага выдання «Гісторыя беларускай кнігі» прысвечаны беларускай кніжнай культуры ад часу ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі да нашых дзён. Шматлікія ілюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі. Кніга будзе карыснай для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, гісторыкаў, філолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі беларускай культуры. |
![]() |
Ластоўскі, В.Ю. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: факсімільнае выданне / Вацлаў Ластоўскі; [прадмова А. Сушы; сумесны праект выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі]. — Факсімільнае выданне. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 776 с. ББК 76.10 ББК 83.3(4Беи)1 Вацлаў Ластоўскі – адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца права Беларусі заняць «свій пачэсны пасад між народамі». Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколі не страціла сваёй актуальнасці і каштоўнасці як навуковае і прэзентацыйнае выданне, якое больш 85 гадоў чакала свайго перавыдання. |
![]() |
Кніжныя скарбы Беларусі = Книжные сокровища Беларуси = Book treasures of Belarus / [аўтары тэксту і ўкладальнікі: Т.А. Джумантаева, В.Я. Ашуева, В.А. Філімонава; фота: К.М. Смалякоў, І.У. Супранёнак]. — Мінск: Беларусь, 2017. — 247 с. ББК 76.103(4Беи) Навукова-папулярнае выданне на беларускай, рускай і англійскай мовах. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
Кніжная спадчына Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Книжное наследие Беларуси = Belarusian book heritage: з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / складальнік А.А. Суша; пераклад на рускую мову: Г.М. Малей; пераклад на англійскую мову: С.Ю. Нагорны; прадмова Р.С. Матульскага; фота А.П. Дрыбаса]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2014. — 415 с. ББК 76.103(4Беи) Фотаальбом уключае выявы найброльш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія сёння зберагаюцца ў фондах галоўнай бібліятэкі краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У выданні прадстаўлены рукапісныя і друкаваныя помнікі, створаныя ў ХV-ХХ стст. на тэрыторыі Беларусі беларускімі пісьменнікамі і выдаўцамі або прысвечаныя Беларусі. Унікальныя беларускія рукапісы, каштоўныя старадрукі і рэдкія кнігі мінулых стагоддзяў, цудоўныя картаграфічныя і выяўленчыя выданні, кнігі з вядомых беларускіх кнігазбораў пераконваюць у самабытнасці і развіцці культуры, яе багацці і разнастайнасці. |
![]() |
Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку [Выяўленчы матэрыял] = Spirydon Sobal and the origins of Mahilioŭ book-printing / [А.А . Агееў і інш.; складальнік А.А. Суша; рэдкалегія: У.У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.; пераклад на англійскую мову: Ю.В. Бажэнаў; фота А.П. Дрыбаса, А.Р. Шаблюка]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. — 247с. + дадатак ([1] асобны л. іл.) ББК 76.103(4Беи)5 Выданне прадстаўляе багатую спадчыну магілёўскага кнігадрукара Спірыдона Собаля і яго паслядоўнікаў 17-18 стст. Народжаны ў Магілёве, ён стаў найбольш вядомым праваслаўным выдаўцом і друкаром Беларусі першай палавіны 17 ст., распачаўшы кнігавыданне ў Куцейне, Буйнічах і ў самім Магілёве. С. Собаль выдаў першы на землях сучаснай Беларусі «Буквар». Ён паспяхова развіваў сваю выдавецкую дзейнасць у Кіеве, а таксама наведаў з мэтай арганізацыі выдавецкай справы Маскву. У кнізе прадстаўлены ўнікальны перыяд магілёўскага кнігадруку праз найбольш яскравыя кніжныя помнікі і лёсы іх стваральнікаў. |
![]() |
Казлоўскі, М. Да кніжных скарбаў дакрануся…: нататкі бібліяфіла / Міхась Казлоўскі. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 381 с., іл., партр., факсім. ББК 76.103(4Беи) Айчыйннае библіяфильства – адна з адметных праяў духоўнага жыцця беларускай нацыі. Менавіта такую выснову зробіць чытач гэтай кнігі, аўтар якой упершыню ў Беларусі раскрыў розныя аспекты гэтай маладаследаванай з’явы, разглядзеў гісторыю беларускага экслібрыса, малафарматных і мініяцюрных выданняў, прасачыў лёс мастакоў – майстроў кніжнай графікі. |
![]() |
Гравюры Францыска Скарыны [Альбом] / аўтар тэксту і складальнік Л.Ц. Баразна. — Мінск: Беларусь, 1990. — 55с., іл. 85.153(2Беі)1^6 |
![]() |
Гравюры Францыска Скарыны [Альбом] / аўтар тэксту і складальнік Л.Ц. Баразна. — Мінск: Беларусь, 1972. УДК 76С1 |
![]() |
Францыск Скарына: Спадчына і пераемнікі / аўтар-склад. Г.Я. Галенчанка; [рэд. Т.І. Рошчына]; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Красiка-Прынт, 2002. — 175 с. ББК 63.3(4Беи)45 ББК 91.9:63 Паказальнік змяшчае апісанні спісаў з выданняў Ф. Скарыны і запісаў на яго кнігах, а таксама бібліяграфічныя матэрыялы пра беларускіх кнігадрукароў і асветнікаў — пераемнікаў Скарыны: Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага і інш. |
![]() |
Галенчанка, Г.Я. Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі XV – cярэдзіны XVII стст. / Г.Я. Галенчанка; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 458 с. ББК 76.103(4БЕЛ) Першае асобнае даследаванне невядомых і малавядомых помнікаў і міжнародных культурных сувязей Беларусі ХV – сярэдзіны ХVII стст. Апісваюцца склад і выхадныя звесткі помнікаў, якія захоўваюцца пераважна ў замежных сховішчах, адзначаюцца іх асаблівасці, недаследаванныя аспекты, шыфр, бібліяграфія. Шэраг найбольш значных рарытэтаў мае разгорнутыя каментарыі. |
![]() |
Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі.: [зборнік навуковых прац Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі] / складальнікі: Л.Г. Кірухіна, К.В. Суша; рэд. калегія: Р.С. Матульскі (старшыня) і інш.; адказ. за выпуск Г.У. Кірэева. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вып. 11 — 2009. — 319 с. ББК 76.113 Вып. 12 — 2010. — 287 с. ББК 76.113 Вып. 13 — 2011. — 242 с. ББК 76.113 Вып. 14 — 2012. — 311 с. ББК 76.103(4Беи) Вып. 15 — 2013. – 316 с. ББК 76.103(4Беи) ББК 78.347.1(4Беи) Вып. 16 — 2013. – 250 с. ББК 76.103(4Беи) Вып. 17 — 2014. — 255 с. ББК 76.113 Вып. 18 — 2015. — 240 с. ББК 76.103(4Беи) Вып. 19 — 2016. — 256 с. ББК 76.113 |
Зборнікі навуковых прац Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з публікацыямі матэрыялаў па праблемах дакументальных помнікаў на Беларусі, іх даследванняў ўводзяць у навуковы ўжытак дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кнігі і культуры Беларусі.
Зборнікі ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікаваных вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі.
Падрыхтавала: вядучы бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве В.А. Крачкова