Майстар роднага слова

16 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання вучняў 1–5 класаў адбылася сустрэча са знакамітым беларусім пааэтам, празаікам Анатолем Зэкавым, на якую прыйшлі навучэнцы 4 класа СШ № 19.

Анатоль Мікалаевіч пазнаёміў дзяцей са сваімі кнігамі, распавёў цікавыя гісторыі з дзяцінства ўнука, паведаміў пра сваю малую Радзіму – вёску Патапаўку Буда-Кашалёўскага раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разгадвалі загадкі, спрабавалі свае сілы ў рашэнні задач, якія склаў пісьменнік, і вывучалі правілы беларускай мовы ў вершах Анатоля Мікалаевіча. Марыя Семянчукова, Міра Хрупкіна, Мірон Ермакоў вывучылі і расказалі на памяць такія вершы госця, як «Ад Іны да Паліны», «Як выключыць чайнік», «Гарады, якія заканчваюцца на “ы”».

Напрыканцы сустрэчы дзеці ўзялі аўтограф у Анатолія Мікалаевіча і пажадалі яму новых твораў, натхнення і плённай працы. Вершы і загадкі на мелагучнай беларускай мове, якія прапанаваў пісьменнік, як і сама сустрэча, назаўжды застануцца ў памяці дзяцей, якіх бібліятэка пазнаёміла з Анатолем Зэкавым – майстрам роднага слова.

Поделиться:

Читайте также: