Вандроўка па родным краі

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі на інтэлектуальную гульню «Вандроўка па родным краі» вучняў сярэдняй школы № 5, каб здзейсніць займальнае віртуальнае падарожжа па старонках беларускай лінгвістыкі, гісторыі і культуры.

Удзельнікі гульні падзяліліся на каманды «Дранікі» і «Зоркі». З азартам яны выконвалі заданні разнапланавых конкурсаў, праявіўшы згуртаванасць і эрудыцыю. У сумленнай барацьбе перамагла каманда «Зоркі», абышоўшы супернікаў ва ўсіх конкурсах. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі выдатнае веданне роднай мовы, народнай культуры і заслужана атрымалі ў якасці ўзнагароды сувенірную прадукцыю бібліятэкі.

Музычныя падарункі для школьнікаў падрыхтавалі Таццяна Дземідзенка і Наталля Шамяткова, якія выканалі народныя і папулярныя беларускія песні.

Поделиться:

Читайте также: