Пасяджэнне творчай лабараторыі

7 лютага ў творчай лабараторыі літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны адбылося чарговае пасяджэнне. Яго ўдзельнікамі сталі вучні 9 класа сярэдняй школы № 11. Тэмай заняткаў стала творчасць народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа Івана Паўлавіча Мележа. Да ўвагі навучэнцаў былі прапанаваны цікавыя факты з біяграфіі знакамітага земляка, віктарыны па яго творчасці, а таксама ўрыўкі з кінафільма Віктара Турава «Людзі на балоце». Суправаджалася мерапрыемства ўрыўкам з кліпа Алёны Ланской «Куточак Беларусі», фрагментамі з дакументальных фільмаў пра Івана Мележа.

Поделиться:

Читайте также: