На мове, сэрцу зразумелай

16 кастрычніка ў творчай лабараторыі, што працуе ў Літаратурным музеі аддзела краязнаўства прайшло чарговае пасяджэнне. Яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы Гомельскага абласнога ліцэя. Для іх была праведзена экскурсія па экспазіцыях музея, віртуальнае падарожжа па родных мясцінах народных пісьменнікаў Беларусі – Івана Навуменкі, Івана Мележа, Івана Шамякіна і Андрэя Макаёнка, а таксама віктарына па іх творчасці. Мерапрыемства суправаждалася прэзентацыяй «На мове, сэрцу зразумелай». Удзельнікам пасяджэння былі падараваны каляндарыкі на 2020 год з выявай Мемарыяльнага зала Андрэя Макаёнка.

Поделиться:

Читайте также: