ДУ «Централізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк» запрашае прыняць удзел у акцыі «Купала разам з намі».

З 1 чэрвеня па 31 жніўня стварайце розныя актыўнасці (відэа, ручныя вырабы, выявы ў розных кампьютарных праграмах), звязаныя з Янкам Купалам, калі б ён жыў у наш час. Напрыклад:

  • Уявіце, што Янка Купала з мінулага перанёсся ў сённяшні дзень і прыехаў да вас пагасціць. Якія месцы Беларусі вы б яму паказалі?
  • Кім бы мог працаваць Янка Купала ў нашы дні?
  • На вашу думку, як бы выглядаў Янка Купала сёння, з улікам сучаснай моды? У ва што ён бы апранаўся, якая б была прычоска, ці захаваліся б сёння купалаўскія вусікі, ці пафарбаваў бы ён валасы?
  • Янка Купала добра граў на скрыпцы і жалейцы. Якімі музычнымі інструментамі валодаў бы Янка Купала, калі б жыў у наш час? Можа моднай у моладзі гітарай? Якую сучасную музыку слухаў бы Янка Купала сёння?

Выкладвайце свае актыўнасці ў сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам #Купала_разам_з_намі і запаўняйцё Google форму па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1n0Zr8nPxAcZS_9qgmvJbtjYuycDDSRP_RrttDaIUHOg/edit.

Кожны ўдзельнік акцыі атрымае дыплом у электронным варыянце.

Поўныя ўмовы акцыі і прыклады пытанняў для адказаў https://childlib.by/novosti/aktsyya-kupala-razam-z-nami/

Отдел библиотечного маркетинга ГУ «ЦСДБ г.Минска» тел. 8(017) 377-31-92