Відэамарафон «Чытаем Шамякіна разам»

Больш за 200 пісьменнікаў маюць гонар прадстаўляць літаратурную прастору Гомельшчыны: паэты, празаікі, драматургі, перакладчыкі, крытыкі. У гэтым годзе мы адзначаем 100-гадовы юбілей Івана Пятровіча Шамякіна. Яго творчасць вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, гуманістычным гучаннем.

Відэамарафон «Чытаем Шамякіна разам» запрашае пазнаёміцца з творамі гэтага цудоўнага мастака слова, апынуцца разам з яго героямі і не застацца абыякавымі да іх лёсу.

Праект «Чытаем Шамякіна разам» – гэта даніна памяці славутаму земляку – класіку беларускай літаратуры XX стагоддзя.