Дыплом II ступені Міністэрства культуры СССР і Сакратарыяту СП СССР
Уручаны Андрэю Макаёнку на Усесаюзным фестывалі драматургіі і тэатральнага мастацтва народаў СССР у 1973 годзе за стварэнне п’ес «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык» і «Трыбунал». Фестываль праводзіўся ў гонар 50-годдзя Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.