Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю

Якуб Колас і Янка Купала… гэтыя імены ніколі не ўжываюць паасобку, заўсёды разам. З імі звязана развіццё нашай нацыянальнай культуры, яны заснавальнікі нашай літаратурнай мовы.

7 ліпеня у актавай зале юным гамельчанам была прадстаўлена  літаратурна-мастацкая кампазіцыя «Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння волатаў беларускай літаратуры. Мультымедыйная прэзентацыя яскрава распавядала гледачам аб жыццёвых і творчых шляхах пісьменнікаў, іх спадыне, шчырым сяброўстве.

Артысты народнага тэатра «Гракі» пранікнёна прачыталі вершы беларускіх паэтаў, а тэатралізаваныя ўрыўкі з твораў «На ростанях» і «Паўлінка» нікога не пакінулі абыякавымі.

Беларуская народная песня у выкананні Н.Шэмет з’явілася прыгожым завяршэннем вечарыны, прысвечанай велікім беларускім песнярам.

Поделиться:

Читайте также: