Областной литературный конкурс “ПРАдМОВА”

Установа “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна” і Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчаюць абласны літаратурны конкурс на напісанне прадмовы да кнігі на беларускай мове “ПРАдМОВА”,  прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Умовы правядзення абласнога літаратурнага конкурса на напісанне прадмовы да кнігі на беларускай мове “ПРАдМОВА”, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання – скачать.

Літаратурны конкурс “ПРАдМОВА” да 500-годдзю беларускага кнігадрукавання праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры, падтрымкі і развіцця творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення, фарміравання літаратуразнаўчых здольнасцей.

Заснавальнікам Конкурсу з’яўляюцца ўстанова “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна” і Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У Конкурсе прымаюць удзел чытачы публічных бібліятэк Гомельскай вобласці: школьнікі 9-11 класаў, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў і іншая моладзь.

Кожны ўдзельнік можа прапанаваць: не больш 3 работ аб’ёмам не больш за 3 старонкі шрыфтам Тiмеs Nеw Roman, кегль 14, інтэрвал 1,5.

Конкурсныя работы павінны быць выкананы на беларускай мове і адлюстроўваць аўтарскае асэнсаванне твораў.

Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 красавіка па 1 ліпеня 2017 года.

Тэлефон для даведак: 77-52-05

Поделиться: