Сустрэча з часопісам «Бярозка» ў бібліятэцы
17 мая ў аддзеле абслугоўвання вучняў 6–9 класаў абласной бібліятэкі адбылася сустрэча з інтэлектуальным часопісам для падлеткаў «Бярозка», пад час якой галоўны рэдактар часопіса Яніна Каралёва і рэдактар аддзела Міхась Мурза паведамілі падлеткам з СШ № 24 пра новыя рубрыкі «Сур`ёзнае з гумарам», «Арт-прастора», «Міфалогія» і інш., конкурсы, што ладзіць часопіс у сваіх сацыяльных сетках, а таксама заахвоцілі вучняў стаць аўтарамі артыкулаў на цікавыя падлеткам тэмы. Захапіла хлопцаў і дзяўчат інтэрактыўная частка сустрэчы, калі яны спрабавалі сябе ў ролі журналістаў-пачаткоўцаў. Час праляцеў вельмі хутка, цікавае, пазнавальнае мерапрыемства прайшло ў сяброўскай атмасферы.
Жадаем адзінаму беларускамоўнаму часопісу для падлеткаў «Бярозка», які ў гэтым снежні будзе святкаваць сваё 100-годдзе, новых чытачоў і вялізных тыражоў!