Беларусь ад А да Я

3 сакавіка ўдзельнікі клуба сяброў кнігі прынялі ўдзел у пазнавальнай  квэст-гульне «Беларусь ад А да Я».

Дзве каманды юных чытачоў «Буслік» и «Бульба» падарожнічалі з дапамогай карты і адказвалі на пытанні віктарыны, якая складалася з пяці рубрык: «Мовазнаўцы». «Я ганаруся!», «Цікава ведаць», «Загадкавая Беларусь», «Беларусь святочная». Кожны з удзельнікаў меў магчымасць прадэманстраваць свой кругагляд і папоўніць веды, а таксама пазнаёміцца з цікавымі каляровымі кнігамі аб нашай краіне.

З захапленнем дзеці і нават дарослыя перакладалі словы з беларускай мовы на рускую, адгадвалі загадкі, па фота называлі архітектурныя славутасці і сімвалы Беларусі. Зацікавіла юных удзельнікаў і творчае заданне: уставіць недастатковыя словы ў паэтычныя радкі беларускіх класікаў і сучасных паэтаў.

Дзеці паказалі добрыя веды па гсторыі, культуры, прыродзе нашай Радзімы і параілі сваім сябрам цікавыя кнігі.

Поделиться:

Читайте также: