Разнамоўны калейдаскоп

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы.

19 лютага ў бібліятэку завіталі навучэнцы СШ № 54. Бібліятэкар Марына Бабічава прапанавала ім гульню з мэтай паказаць ролю мовы ў жыцці чалавека і ў жыцці грамадства, прывіць любоў і беражлівыя адносіны да роднай мовы. Яна патлумачыла навучэнцам цікавыя факты пра мілагучную беларускую мову. Хлопцы і дзяўчаткі праявілі кемлівасць у гульні ў анаграмы, разгадалі значэнне фразеалагізмаў і весела паказалі іх з дапамогай пантамімы.

22 лютага юнацкі аддзел бібліятэкі наведалі навучэнцы дарожна-будаўнічага каледжа. Яны даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята і разнастайнасць розных моў свету. Бібліятэкар Кацярына Еўтухова нагадала хлопцам і дзяўчатам, што важнай для любога чалавека з’яўляецца тая мова, на якой ён размаўляе. Увазе наведвальнікаў была прапанавана займальная гульнявая праграма, дзе яны складалі і падбіралі словы, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі аб родным краі. Мерапрыемства прайшло весела, пазнавальна і захапляльна.

Поделиться:

Читайте также: