У Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для беларусаў гэта свята чарговы раз падкрэслівае мілагучнасць, багацце і даўняе паходжанне беларускай мовы.

У Міжнародны дзень роднай мовы па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы». На галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы папулярныя вершы беларускіх класікаў выконвалі прадстаўнікі ўлады, грамадскія, палітычныя, царкоўныя дзеячы, а таксама грамадзяне розных прафесій і медыяперсоны. Сярод іх – старшыня першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын і намеснік дырэктара Гомельскай абласной бібліятэкі Таццяна Барабаншчыкава, якая прачытала ўрывак са знаёмага ўсім твору Максіма Багдановіча «Зорка Венера».

Таксама аб мерапрыемстве пісалі:
БелТА 
БелТА 
Минская правда

Поделиться:

Читайте также: