Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Навуменка

У Гомельскай абласной бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча ў творчай лабараторыі Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны. Мерапрыемства было прымеркавана да дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі – народнага пісьменніка БССР, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтара апавяданняў, аповесцей, раманаў, шматлікіх навуковых прац па даследаванню літаратуры.

Падчас сустрэчы «Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Навуменка» 15 лютага супрацоўнікі аддзела краязнаўства расказалі навучэнцам СШ № 26 пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, прадэманстравалі ўрывак з дакуменальнага фільма «Святло далёкай зоркі», падрыхтавалі цікавыя літаратурныя гульні і віктарыны. Госці біліятэкі таксама завіталі ў Літаратурны музей, у якім сабраны рэчы, фотаздымкі, першыя публікацыі, рукапісы і дакументы з асабістага архіва знакамітага земляка. Кожны экспанат музея раскрывае асобу творцы з розных бакоў, але адна рыса прасочвацца ва ўсім – гэта мудрасць, якую нёс Іван Якаўлевіч і ў слове, і ў асабістым жыцці.

Поделиться:

Читайте также: