Слова маюць экспанаты

Іван Паўлавіч Мележ мае гонар прадстаўляць не толькі літаратурную прастору Гомельшчыны, але і Беларусі.

Ён увайшоў у літаратуру стрымана і спакойна, спакваля ўзыходзячы на вяршыню сапраўднага майстэрства, сапраўднай пісьменніцкай славы…

Галоўным творам пісьменніка стала трылогія «Палеская хроніка», дзе ён адкрыў і нам, беларусам, і свету такі малавядомы мацярык, як Палессе. Менавіта Іван Мележ зрабіў іх, людзей на балоце, знакамітымі на ўвесь свет…

Па творах Івана Мележа створаны радыё і тэлепастаноўкі, пастаўлены спектаклі на сцэнах абласных і рэспубліканскіх тэатраў, зняты кінафільмы. Яго творы атрымалі сусветнае прызнанне і перакладзены на многія мовы. Гэта сцвярджае дакумент, што захоўваецца ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны абласной бібліятэкі – ліст да Івана Мележа на афіцыйным бланку часопіса «Советская литература». Рэдактар гэтага часопіса, вядомы пісьменнік Сава Арцем’евіч Дангулаў, паведамляе, што ў дзясятым нумары за 1972 г. надрукаваны главы рамана «Подых навальніцы» на англійскай мове.

Прайшлі дзесяцігоддзі з часу напісання «Палескай хронікі», але і сёння хвалюе прыгожая і мудрая палеская сага, уражваюць запамінальныя лёсы дарагіх Мележу куранёўцаў.

Поделиться:

Читайте также: