Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Мележ

8 лютага адзначаецца 103 гады з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка БССР, грамадскага і культурнага дзеяча, аўтара аднаго з самых значных твораў беларускай літаратуры XX ст. – трылогіі «Палеская хронiка». У гэтым творы Іван Паўлавіч праславіў сціплы куток Палескай зямлі, дзе нарадзіўся, адкуль чэрпаў натхненне і спасцігаў векавую мудрасць палешукоў.

У гэты дзень у абласной бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне ў творчай лабараторыі Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы СШ № 11. Супрацоўнікі аддзела краязнаўства прадрыхтавалі для іх медыяпрэзентацыю «Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Мележ» і пазнаёмілі з экспазіцыяй Літаратурнага музея, прысвечанай Івану Мележу. Таксама вучні пазнаёміліся з асноўнымі вехамі творчасці знакамітага земляка, даведаліся аб цікавых фактах яго біяграфіі, пачулі голас пісьменніка падчас прагляду ўрыўка з дакументальнага фільма, прагледзелі фрагменты з мастацкай кінастужкі «Людзі на балоце». На прыканцы мерапрыемства гасцей бібліятэкі чакалі віктарына па трылогіі «Палеская хроніка» і гульня «Героі рамана гавораць…».

Поделиться:

Читайте также: