Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Шамякін

30 студзеня споўнілася 103 гады з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна, класіка нацыянальнай літаратуры, які яшчэ пры жыцці стаў адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў і ў Беларусі, і за яе межамі. Творы аўтара сталі сапраўднымі бестселерамі, пакараючы чытачоў інтрыгуючымі сюжэтамі і вострымі жыццёвымі тэмамі, яны чытаюцца і горача абмяркоўваюцца нават сёння. Поспех раманаў Шамякіна абумоўлены тым, што героі яго блізкія і зразумелыя чытачу людзі.

Далучыцца да цудоўнай спадчыны нашага земляка 31 студзеня мелі магчымасць навучэнцы СШ № 24 на пасяджэнні ў творчай лабараторыі Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны. Госці бібліятэкі актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах, адказвалі на пытанні вядучай. Да іх увагі аддзел краязнаўства падрыхтаваў медыяпрэзентацыю «Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Шамякін» і экскурсію па музейнай экспазіцыі.

Поделиться:

Читайте также: