Першы семінар прозы і драматургіі

27 лютага на базе аддзела літаратуры па мастацтву абласной бібліятэкі прайшоў першы семінар прозы і драматургіі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова».

Пачаўся творчы семінар з абмеркавання навелы вядомага рускага пісьменніка Юрыя Казакова «Пра мужнасць пісьменніка», у якой можнв знайсці значную частку адказаў на няпростыя пытанні пісьменніцкага лёсу.

Далей аналізавалася творчасць беларускага празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча. У цэнтры ўвагі, найперш, былі раманы і аповесці, напісаныя ім у апошнія гады – «Палешукі», «Сэрца сваё не падманеш», «Па веры вашай…», «Святая Параскева». 

На семінары заслухалі рэцэнзію празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксея Сазанчука «Аўтарскае разуменне гістарычнай праўды ў зборніку прозы “Святая Параскева”», водгук аб творчасці пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча «Пра “цяжкае” шчасце і не толькі…», дасланы ветэранам педагагічнай дзейнасці, дэпутатам Кіраўскага сельскага Савета Нараўлянскага раёна Барысам Гаўрылюком.

На сустрэчы была прадстаўлена і творчасць аматараў – членаў аднаго са старэйшых аматарскіх літаратурных аб’яднанняў «Пралеска». З 2008 г. яго ўзначальвае празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ева Дударга. У цэнтры ўвагі была дзейнасць творчай суполкі па папулярызацыі чытання і кнігі ў Гомельскім раёне.

Шырокі, змястоўны аналіз змешчаных мастацкіх твораў ў мясцовым альманаху «Пралеска» зрабіў кіраўнік семінара прозы Алег Ананнеў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Намеснік кіраўніка абласнога літаб’яднання «Слова», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Шэмяткова выступіла з аналітычным паведамленнем пра надрукаваныя ў мясцовых альманахах кароткія апавяданні Галіны Гузянковай, Наталлі Нікіцінай і Ульяны Міхальцовай.

Семінар доўжыўся абмеркаваннем рамана «Выпрабаванне часам» Жанны Сычовай – лаўрэата 2023 г. абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі «Адкрыццё года».

Завяршыўся творчы семінар абмеркаваннем аналагічнага красавіцкага форуму.

Па матэрыялах сайта pismennik.by.

Поделиться:

Читайте также: