Гаворым і пішам па-беларуску правільна

«Гаворым і пішам правільна» – пад такой назвай у юнацкім аддзеле прайшоў час беларускай мовы. Навучэнцы СШ № 22 пазнаёміліся з гісторыяй беларускай мовы і яе станаўленнем як нацыянальнай, напісалі дыктант з мэтай паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу і адчуць смак роднай мовы і яе магутнасць. Увесь час удзельнікі мерапрыемства размаўлялі на роднай мове, узгадвалі яе асаблівасці і называлі любімыя беларускія словы. У канцы мерапрыемства навучэнцам было прапанавана запісацца ў бібліятэку.

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

I думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Анатоль Грачанікаў

Поделиться:

Читайте также: