Гомельскія пуцявіны Якуба Коласа
Сёлета мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа. Ён нарадзіўся ў Мінскай вобласці, але імя яго непарыўна звязана і з Гомельшчынай, аб чым распавядае відэаролік «Гомельскія пуцявіны Якуба Коласа», які падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі.