Інтэлектуальна-пазнавальная гульня

6 кастрычніка супрацоўнікі агульнай чытальнай залы правялі інтэлектуальна-пазнавальную гульню «На кожнай сцяжынцы іх песня і голас», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы, для вучняў 11 класа гімназіі № 36.

Каманды «Альтаір» і «Каласінка», іх прыхільнікі з цікавасцю перагарнулі знаёмыя і незнаёмыя старонкі жыцця, дакрануліся да літаратурнай спадчыны народных песняроў. Удзельнікі гульні з задавальненнем выканалі разнастайныя заданні, яскрава праявілі свае веды і творчыя здольнасці.

За ходам гульні ўважліва сачыла строгае журы ў складзе супрацоўніка бібліятэкі Галіны Яжовай і выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 36 Вольгі Лявоненка.

Гульня атрымалася плённай, эмацыянальнай і запамінальнай. Каманды прадэманстравалі азарт, эрудыцыю і кемлівасць. У выніку заслужаную перамогу атрымала каманда «Каласінка».

Святочную атмасферу стварылі песні на вершы беларускіх песняроў, якія прагучалі ў выкананні Тацяны Дземідзенка.

Поделиться:

Читайте также: