Заняткі ў Творчай лабараторыі

20 верасня адбыліся чарговыя заняткі ў Творчай лабараторыі. На гэты раз яны праходзілі ў рамках Тыдня беларускай мовы. Удзельнікамі заняткаў сталі навучэнцы Гомельскага машынабудаўнічага каледжа.  Іх увазе была прапанавана экскурсія па Літаратурнаму музею пісьменнікаў Гомельшчыны і Мемарыяльнай зале народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка, а таксама  мерапрыемства «Роднай мовы гук чароўны». У занятках прыняў удзел старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, які распавядаў аб значэнні роднай мовы, дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі, творчасці нашых знакамітых землякоў і аб тым, што ўсе мы павінны ведаць і шанаваць родную мову і гісторыю свайго народа.

Поделиться:

Читайте также: