Летапісец эпохі
«Летапісец эпохі» – так называўся банерны праект, які быў прадстаўлены аддзелам краязнаўства на Дне беларускага пісьменства ў Добрушы. 10 храналагічна-тэматычных банераў расказваюць пра Івана Шамякіна – пісьменніка і літаратара, раскрываюць найбольш яркія эпізоды з біяграфіі знакамітага земляка, паказваюць яго станаўленне як асобы і як творцы.
Увагу наведвальнікаў прыцягвалі банеры «Карэнні і галіны», які змяшчае матэрыял аб сям’і Івана Пятровіча, яго дзецях, унуках, родных і блізкіх; «Шляхамі вайны», які распавядае пра Івана Шамякіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны і інш. З цікавасцю госці рэспубліканскага свята слухалі аповед пра творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі, пра людзей, якія сталі прататыпамі герояў твораў Івана Пятровіча.