Роднай мовы пералівы

Янка Купала з маці

Іван Луцэвіч, якога мы больш ведаем як Янку Купалу, быў тым чалавекам, які ў многім прадвызначыў шляхі развіцця беларускай культуры ў ХХ і ХХІ стагоддзях. Гэта ўнікальная асоба, якая стварыла самабытную прастору ў сусвеце прыгожага пісьменства.

Янка Купала перажыў цяжкія часы: перыяд нацыянальнага адраджэння на стыку ХІХ і ХХ стагоддзяў, Першую сусветную вайну, тры рэвалюцыі, Грамадзянскую вайну, складаны час станаўлення савецкай улады, пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Iвaн Дaмiнiкaвiч Лyцэвiч нapaдзiўcя 7 лiпeня 1882 года ў caмым цэнтpы Бeлapyci – y фaльвapкy Bязынкa Miнcкaгa пaвeтa – у cям’i apaндaтapa. Ha Miншчынe нapaдзiлicя i бaцькi пaэтa: Дaмiнiк Aнyфpыeвiч i Бянiгнa Iвaнaўнa. Aбoдвa пaxoдзiлi з дpoбнaй шляxты. Пaбpaлicя cyпpaць вoлi бaцькoў, Бянiгнa Iвaнaўнa – пapвaўшы з cям’ёй.

Дзяцiнcтвa i юнaцтвa Янкi Kyпaлы пpaйшлo ў вaндpaвaнняx пa Miншчынe: бaцькa шyкaў бoльш выгaдныx yмoў apэнды. Maёнтaк Юзaфoвa нa Бapыcaўшчынe, Kociнa нa Лaгoйшчынe, Ceннiцa ў Miнcкiм пaвeцe – тaкaя гeaгpaфiя блyкaння Лyцэвiчaў y пoшyкax лeпшaй дoлi. A пoтым быў яшчэ Miнcк, фaльвapкi Пpyдзiшчa i Ceлiшчa нa Miншчынe i iншыя мяcцiны цэнтpaльнaй Бeлapyci.

Янкa Kyпaлa cкoнчыў Бялapyцкae нapoднae вyчылiшчa, вyчыўcя ў Пeцяpбypгy i ў Macквe. Пpaцaвaў xaтнiм нacтaўнiкaм, пicapaм, пpыкaзчыкaм, нa бpoвapax y мaёнткax.

Першыя творы Купалы – некалькі польскамоўных сентыментальных вершаў, надрукаваных у 1903–1904 гадах у часопісе «Ziarno» («Зерне») пад псеўданімам К-а. Першы верш на беларускай мове «Мая доля» датуецца 15 ліпеня 1904 года. Беларускамоўны дэбют у друку – публікацыя 15 мая 1905 года ў газеце «Северо-Западный край» верша «Мужык». Дэбют у беларускамоўным друку – верш «Касцу» («Наша ніва», 11 мая 1907 года), летам 1907 года ў «Нашай ніве» з’яўляюцца і іншыя творы Янкі Купалы.

Раннім вершам Янкі Купалы ўласціва падабенства да фальклору і беларускай паэзіі XIX стагоддзя. На працягу 1906–1907 гадоў ён напісаў паэмы «Зімою», «Нікому», «Адплата каханнем», 18 снежня 1908 года ў «Нашай ніве» апублікавана паэма «У Піліпаўку», у тым жа годзе скончана праца над паэмамі «Адвечная песня» і «За што?». Тэматыка твораў – прыгнечанае і бяспраўнае жыццё беларускага селяніна, краса роднага края, прыгажосць стваральнай працы чалавека. Ужо ў ранніх творах Янкі Купалы акрэсліваецца ідэя свабоды – нацыянальнага, сацыяльнага і духоўнага разнявольвання чалавека – як вызначальная ідэя ўсёй яго творчасці.

У 1908 годзе ў Пецярбургу ў выдавецкай суполцы «Загляне сонца i ў наша аконца» выйшла першая кніга Янкі Купалы «ЖАЛЕЙКА». Пасля выхаду зборніка паэта запрасілі на працу ў «Нашу ніву».

Янка Купала з жонкай

У 1913–1915 гадах Янка Купала быў рэдактарам газеты «Наша ніва». Потым з’ехаў у Маскву, дзе ў пачатку 1916 года ажаніўся з Уладзіславай Станкевіч.

У сімвалічных вобразах і карцінах Янка Купала стварыў шырокае палатно нацыянальнага быцця ў яго сацыяльна-гістарычным зрэзе. У 1914–1915 гадах з’явіліся цыкл яго вершаў «Песні вайны», шэдэўры любоўнай лірыкі.

У 1916 гoдзe пpызвaны ў apмiю, cлyжыў y Miнcкy, Пoлaцкy, Cмaлeнcкy. 3 1919 гoдa жыў y Miнcкy. Удзeльнiчaў y cтвapэннi БДУ, AH БCCP, нaцыянaльнaгa тэaтpa, выдaвeцтвaў; aктыўны дзeяч лiтapaтypнa-гpaмaдcкaгa i кyльтypнa-мacтaцкaгa жыцця pэcпyблiкi. У Aйчыннyю вaйнy знaxoдзiўcя ў Macквe, пoтым y пacёлку Пячышчa кaля Kaзaнi.

На працягу трох наступных гадоў Янка Купала, перажываючы разам з народам цяжкі перыяд нацыянальнай гісторыі, паэтычных твораў не пісаў, зноў пачаў тварыць у канцы 1918. Яго вершы той пары – «Званы», «Буралом», «Спадчына», «Рунь», «Першы снег», «Паязжане» і інш. – гэта роздум пра гістарычныя шляхі Бацькаўшчыны, прасякнуты ўласцівай паэту філасофскай глыбінёй. Гэтыя творы ўвайшлі ў чацвёртую паэтычную кнігу «СПАДЧЫНА» (1922).

У савецкі час таксама выйшлі кнігі паэзіі «БЕЗНАЗОЎНАЕ» (1925), «АПАВЯДАННІ ВЕРШАМ» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «АДЦВІТАННЕ» (1930), «ПЕСНЯ БУДАЎНІЦТВУ» (1936), «БЕЛАРУСІ АРДЭНАНОСНАЙ» (1937), «АД СЭРЦА» (1940), «БЕЛАРУСКІМ ПАРТЫЗАНАМ» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм, Зборы твораў у шасці (1925–1932, 1951–1954, 1961–1963), трох (1928–1932), сямі (1972–1976) тамах. Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш.

Янка Купала – класік беларускай літаратуры, традыцыі пісьменніка ўплывалі на беларускіх паэтаў розных пакаленняў.

Восенню 1941 года Янка Купала разам з жонкай пераехаў у Татарстан, куды быў эвакуіраваны Саюз пісьменнікаў БССР. Адтуль ён адзін накіраваўся ў сваё апошняе падарожжа ў Маскву. Адправіў жонцы тэлеграму, што даехаў добра і ўдакладніў адрас: гасцініца «Масква», нумар 414. 28 чэрвеня 1942 года Янка Купала ўпаў у лесвічны пралёт у гасцініцы і разбіўся. А 30 чэрвеня не стала яго маці Бянігны Іванаўны. Пісьменнік не дажыў да свайго 60-гадовага юбілею некалькі дзён.

У гэты час Мінск быў акупаваны, таму паэта пахавалі на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. У 1962 годзе прах Янкі Купалы быў перавезены ў Беларусь і змешчаны побач з магілай яго маці на Вайсковых могілках у Мінску.

ТВОРЫ ЯНКІ КУПАЛЫ

Купала, Я. Жалейка : стихи / Янка Купала. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1982. – 152 с.

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел хранения основного фонда 641177

Гэта першы зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў пачатку 1908 году ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» тыражом 4300 асобнікаў, дзе былі надрукаваныя 95 лірычных вершаў 1905–1907 галоў і паэма «Адплата каханьня».

Купала, Я. Адвечная песня : вершы i паэмы : для сярэдняга i старэйшага школьнага узросту / Янка Купала ; уклад. А. Ролiч. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2001. 346 с. (Школьная бiблiятэка).

ББК 84(4БЕИ)6-5
Отдел абонемента 968109, 941871, 941872, 941873
Отдел обслуживания учащихся 69 классов 941874, 941875, 942943

Кіруючыся да сонца, думка паэта не адрывалася ад зямлі. Паэт-прарок, ён ведаў, прадчуваў, што наперадзе ўсіх чакаюць новыя вялікія выпрабаванні, і рыхтаваў да гэтага беларускі народ, імкнуўся ўзброіць ідэалагічна і духоўна.

Купала, Я. Курган : паэма / Янка Купала. – Мінск, 1967. 110 с.

ББК 84(4БЕИ)
Отдел абонемента 213285, 226301

«Курган» (1910) адкрываў цыкл фальклорна-рамантычных паэм Янкі Купалы. Аднак у адрозненне ад «Бандароўны» і «Магілы льва» ў аснове твора – прыдуманая аўтарам легенда пра гордага непакорлівага гусляра і жорсткага князя. Тэма паэмы – лес мастака ў класавым грамадстве. Гусляр гіне, але маральная перамога застаецца за ім.

Купала, Я. З кутка жаданняў : вершы, паэмы, п’есы / Янка Купала ; [уклад. В. Шніпа ; прадм. В. Максімовіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 445 с. – (Школьная бібліятэка).

ББК 84(4Беи)6
Отдел абонемента 1\39725, 1\56248
Отдел обслуживания учащихся 69 классов 1\39726

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п’есы.

Купала, Я. Паулiнка : камедыя: у 2-х актах / Янка Купала. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2006. 63 с.

ББК 84(4БЕИ)6
Отдел литературы по искусству 1012485

Камедыя завершана ў 1912 годзе. Упершыню выйшла асобным выданнем у 1913 годзе ў Пецярбурзе ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца». У цэнтры падзей – разумная, дасціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханне, ідзе ў жыццё самастойнай дарогай.

Купала, Я. Спадчына : вершы i паэмы / Янка Купала. Мінск : Юнацтва, 1988. 348 с. (Школьная бiблiятэка).

УДК С(БЕЛ)2 ББК 84(4БЕИ)6
Отдел абонемента 862295
Отдел обслуживания учащихся 69 классов 795347*

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы і паэмы, якія даюць уяўленне аб асноўных этапах яго творчага шляху, аб ідэйным, тэматычным і жанравам багацці яго паэзіі, асаблівасцях мастацкага майстэрства.

Купала, Я. Тутэйшыя : трагiчна-смяшлiвыя сцэны у 4-х дзеях / Янка Купала. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2006. – 94 с.

ББК 84(4БЕИ)-6
Отдел абонемента 992983, 995405
Отдел хранения основного фонда 992982

Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) – апошняя па часе напісання п’еса Янкі Купалы. Дыялогі, мізансцэны, драматургічны канфлікт знікнуць з ягонай творчасці, як толькі новая ява – савецкая – запануе ў Беларусі. Новая эпоха патрабавала адназначнасці, катэгарычнасці, яснасці, а гэтыя якасці не дамінуюць у купалаўскай п’есе. Наадварот, яна з ліку загадкавых, непраясненых.

КНІГІ АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ ЯНКІ КУПАЛЫ

Гнiламедаў, У. В. Янка Купала: жыцце i творчасць / У. В. Гнiламедаў. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 238 с.

ББК 83.3(4БЕЛ)6-8
Общий читальный зал 956259
Отдел абонемента 990963
Отдел обслуживания учащихся 6–9 классов 990964
Отдел хранения основного фонда 990962

У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы – ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджаюць зразумець сапраўднага Купалу. Разлічана на шырокае кола чытачоў.

Ліпскі, У. С. Янкаў вянок : дзецям пра Янку Купалу / Уладзімір Ліпскі ; [мастак А. Ф. Вашчанка пры ўдзеле У. Жука]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 221 с.

ББК 83.3(4БЕЛ)6-8
Отдел абонемента 1\5426
Отдел краеведения 1\5221
Отдел обслуживания учащихся 1–5 классов 1\5427
Отдел обслуживания учащихся 6–9 классов 1\5428

Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага – гэта, практычна, першы ёмісты і аб’ектыўны аповед для дзяцей пра Янку Купалу, яго радавод, нялёгкае жыццё і ўзнёслую, прарочую творчасць. Праца Уладзіміра Ліпскага – жывая навука Купалавай мудрасці, бязмежнай любові да нашай мілай Беларусі. Кніга адрасуецца бацькам, настаўнікам, выхавальнікам, студэнтам, школьнікам – усім, хто пажадае наталіцца гаючым Купалавым Словам, хто захоча сваёй душой зразумець душу нацыянальнага Генія.

Янка Купала : энцыклапедыя / рэдкал.: У. У. Андрыевіч і інш]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017—.

Том 1 : А–З. – 2017. – 399 с.

ББК 83.3(4Беи)6-8
Информационно-библиографический отдел 1\67416
Общий читальный зал 1\67417
Отдел обслуживания учащихся 6–9 классов 1\84041

Том 2 : І–О. – 2018. – 415 с.

ББК 83.3(4Беи)6-8
Информационно-библиографический отдел 1\71853
Общий читальный зал 1\71854
Отдел обслуживания учащихся 6–9 классов 1\84042

Том 3 : П–Я. – 2018. – 415 с.

ББК 83.3(4Беи)6-8
Информационно-библиографический отдел 1\73060
Общий читальный зал 1\73061
Отдел обслуживания учащихся 6–9 классов 1\84043

Энцыклапедыя «Янка Купала» асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведаў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Выданне можа быць карысным для вучняў старэйшых класаў школ, гімназій, каледжаў і ліцэяў, для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія імкнуцца атрымаць паглыбленыя шматбаковыя веды ў галіне беларускага літаратуразнаўства, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры. Дыплом пераможцыў намінацыі «Залатыя скрыжалі» LVIII Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2019» і Гран-пры XVI міжнароднага конкурсу краін СНД «Мастацтва кнігі – 2019».

Янка Купала. Для тых, якіх люблю : успаміны, эсэ, вершы, паэмы, п’еса / уклад. В. Шніпа ; мастак У. Свентахоўскі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 317 с.

ББК 83.3(4Беи)6 ББК 84(4Беи)6
Общий читальный зал 1\67233
Отдел абонемента 1\64544, 1\74213
Отдел обслуживания учащихся 1–5 классов 1\64546
Отдел обслуживания учащихся 6–9 классов 1\64545

У кнігу ўвайшлі ўспаміны і эсэ пра Песняра беларускай зямлі Янку Купалу, напісаныя ягонымі сучаснікамі і даследчыкамі літаратуры, а таксама вядомыя творы класіка беларускай літаратуры. Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

АРТЫКУЛЫ З ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ ЯНКІ КУПАЛЫ

  1. Багдановіч, І. Э. Вывучэнне жыцця і творчасці Янкі Купалы ў ІХ класе / І. Э. Багдановіч // Беларуская мова і літаратура. – 2012. – № 7. – С. 17–24.
  2. Барткова, М. Героі з сапраўднага жыцця : прататыпы купалаўскай «Паўлінкі» / Марына Барткова // Роднае слова. – 2020. – № 3. – С. 81.
  3. Бутэвіч, А. У храме Купалава слова: развагі перад днём нараджэння песняра / Анатоль Бутэвіч // Роднае слова. – 2008. – № 6. – С. 17–19.
  4. Вальчук, А. Станаўленне светапогляду ранняга Янкі Купалы / Алена Вальчук // Роднае слова. – 2003. – № 8. – С. 103–105.
  5. Васілевіч, А. Купалаўскія п’есы на сённяшняй сцэне: шляхі адкрытыя / Анастасія Васілевіч // Маладосць. – 2017. – № 6. – С. 89–91.
  6. Гніламёдаў, У. В. Спадчына паэта / У. В. Гніламёдаў // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. – 2012. – № 1. – С. 4–16.
  7. Дзейка, А. І. Паэма Янкі Купалы «Курган». Вобразы гусляра і князя / А. І. Дзейка // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2013. – № 9. – С. 23–29.
  8. Ляшчынская, В. А. Асаблівасці паэтычнай мовы Янкі Купалы / В. А. ЛЯШЧЫНСКАЯ // Весцi АНБ. Сер. гуманiт. навук. – 2004. – № 3. – С. 106–109.
  9. Максiмовiч, В. Праблема аўтарскай пазiцыi ў драме Янкi Купалы «Раскiданае гняздо» / В. Максiмовiч // Роднае слова. – 2003. – № 3. – С. 24–26.
  10. Сабуць, А. Э. «Жыў беларус – і будзе жыць!» : Купалавым шляхам жыцця / Аліна Сабуць // Роднае слова. – 2019. – № 3. – С. 12–13.
  11. Тамашэвіч, Т. І. Купалава слова : [о вкладе Янки Купалы в становление и развитие белорусской литературы и языка] / Т. І. Тамашэвіч // Веснік гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 3. – 2007. – 3 (56). – С. 68–70.
  12. Шаладонава, Ж. «Раем на зямлі выглядываў нам сад…» : духоўна-эстэтычная прастора паэмы «Яна і Я» Янкі Купалы / Жанна Шаладонава // Роднае слова. – 2007. – № 3. – С. 3–5

Подготовила:
библиотекарь отдела хранения основного фонда Марина АЛЕКСЕЕНКО

Поделиться:

Читайте также: