Роднай мовы гук чароўны

16 лютага ў аддзеле адбылося літаратурнае падарожжа «Роднай мовы гук чароўны», прысвечанае Дню роднай мовы.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тым, што дзякуючы роднай мове працягваюць жыць традыцыі, менавіта мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Цудоўныя вершы, загадкі, прыказкі і прымаўкі правялі хлопчыкаў і дзяўчынак вясёлымі сцяжынкамі па роднай мове.Весела і займальна прайшла віктарына «Пытанні для знаходлівых», гульні «Сказы-жартаўнікі», «Літара заблудзілася», «Перакладчык», і «Прадоўжы фразеалагізм».

Усе прысутнічыя пазнаёміліся з выставай «Матчын дарунак ад самай калыскі». Яе склалі разнастайныя ўзоры беларускай мовы: зборнікі вершаў, казак, песень, паданняў, прыказак, прымавак. Мерапрыемства выклікала ў чытачоў аддзела пачуцці любові і гордасці за родную мову.

Поделиться:

Читайте также: