Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Навуменка

Пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне ў Творчай лабараторыі Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны. Прысвечана яно было народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, ураджэнцу г. Васілевічы Рэчыцкага раёна Івану Якаўлевічу Навуменку. У занятках прынялі ўдзел вучні СШ № 5 г. Гомеля. Супрацоўнікі аддзела краязнаўства прапанавалі ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства лекцыю з мультымедыйнай прэзентацыяй, расказалі аб цікавых фактах з біяграфіі пісьменніка, паказалі рэдкія фотаздымкі, правялі віктарыны па творчасці Івана Якаўлевіча. На мерапрыемстве былі выкарыстаны ўрыўкі з кінафільма «Свет далёкой звезды», прагучала адно з апошніх інтэрв’ю Івана Навуменкі.

Поделиться:

Читайте также: