Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Мележ
8 лютага спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа. Іван Мележ – сапраўдны народны пісьменнік… І народны ён не толькі на падставе афіцыйна прысвоенага ганаровага звання, ён народны па ўсёй сваёй мастакоўскай і чалавечай сутнасці. Людзі працягваюць чытаць і вывучаць яго кнігі, знаходзяць у тэкстах новыя грані і сэнсы. А самая вялікая ўзнагарода для аўтара – калі творы яго чытаюць і перачытваюць. Гэта вышэй за любыя прэміі…
Менавіта да дня нараджэння слыннага мастака слова было прымеркавана чарговае пасяджэнне ў Творчай лабараторыі Літаратурнага музея. На мерапрыемства пад назвай «Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Мележ» былі запрошаны навучэнцы СШ № 5.
Кароткі экскурс па жыцці і творчасці знакамітага земляка суправаджаўся відэазапісамі пра Івана Мележа, займальнымі віктарынамі, урыўкамі з фільма «Людзі на балоце», знятага па аднайменнаму раману, і інш.