За радком біяграфіі…

Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вырасла не адно пакаленне беларусаў, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац. Сярод такіх выбітных асоб – і нашы землякі: народныя пісьменнікі БССР І. Шамякін, І. Навуменка, І. Мележ, А. Макаёнак.
Далучыцца менавіта да іх цудоўнай спадчыны 18 лістапада мелі магчымасць студэнты БелДУТа на пасяджэннях у творчай лабараторыі Літаратурнага музея «За радком біяграфіі». Яны актыўна і з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў віктарынах, конкурсах, адказвалі на пытанні вядучых, нават інсцэніравалі ўрыўкі з п’ес А. Макаёнка.
Да іх увагі была таксама падрыхтавана экскурсія па экспазіцыях Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны. Тут дэманструецца нямала прадметаў, якія належалі творцам. І ўсе гэтыя прадметы запрашаюць нас у вандроўку па часе. Сённяшнія госці мелі ўнікальную магчымасць апынуцца ў атмасферы другой паловы ХХ стагоддзя, убачыць і адчуць тое, што некалі бачылі і адчувалі самі пісьменнікі, нашы славутыя землякі.

Поделиться:

Читайте также: