Акцыя «Падары музею экспанат»

Адразу двума экспанатамі папоўніўся Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны. Даўні сябра бібліятэкі пракурор Гомельскай вобласці Віктар Мікалаевіч Марозаў перадаў у дар рэдкія маркі, выпушчаныя да 100-годдзя Івана Мележа і Івана Шамякіна, марку літары Ў. А таксама копіі архіўных дакументаў упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці. У іх утрымліваецца інфармацыя, што восенню 1942 года за сувязь з партызанамі была расстраляна разам з сям’ёй бібліятэкар Клаўдзія Генчыкава.

Цырымонія перадачы адбылася ў рамках урачыстасцей, прысвечаных Дню бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

 

Поделиться:

Читайте также: