Акцыя «Падары музею экспанат»

16 верасня у межах акцыі «Падары музею экспанат» Мемарыяльная зала народнага пісьменніка БССР Андрэя Ягоравіча Макаёнка папоўнілася новым цікавым экспанатам. Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч перадаў у дар музею копію рашэння выканаўчага камітэта Гомельскага гарадскога Савета народных дэпутатаў «Аб назве вуліц жылых мікрараёнаў “Валатава”, “Прыбар”, №№ 5–5а», у якім пунктам 1.5 гаворыцца аб тым, што вуліцы на ўсходняй ускраіне жылых мікрараёнаў №№ 18–19 і на заходняй ускраіне жылога мікрараёна № 20 на ўчастку ад вуліцы Хатаевіча да вуліцы Алімпійскай прысвойваецца імя народнага пісьменніка БССР, ураджэнца в. Борхаў Рагачоўскага раёна Андрэя Ягоравіча Макаёнка.

Поделиться:

Читайте также: