Сустрэчы, падараваныя лёсам

Да праекта «Сустрэчы, падараваныя лёсам», які прысвечаны 100-гадоваму юбілею народных пісьменнікаў БССР Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа, далучыўся доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» Іван Фёдаравіч Штэйнер. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі аб сустрэчах з Іванам Пятровічам Шамякіным, расказаў аб тым, што ў яго асабістым архіве захоўваюцца кнігі з аўтографамі пісьменніка, пісьмы і іншыя матэрыялы. Акрамя гэтага Іван Фёдаравіч распавядаў аб рабоце ўніверсітэта па захаванню памяці пра слынных землякоў.

Поделиться:

Читайте также: