Падарожжа ў прасторы і часе

Без спадчыны народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна нельга ўявіць сабе нацыянальную літаратуру.

Яго творы мелі надзвычайную папулярнасць не толькі ў Беларусі, але ў саюзным і еўрапейскім маштабе. Яны перакладаліся больш чым на 30 моў свету, выходзілі мільённымі тыражамі.

У Літаратурным музеі Гомельскай абласной бібліятэкі захоўваецца асобнік рамана «Сэрца на далоні», перакладзены на кітайскую мову. Гэты томік перадала нашай бібліятэцы дачка Івана Пятровіча – Алеся Іванаўна.

Амаль тысяча чалавек наведвае музей штогод, і ўсе яны з вялікай цікавасцю знаёмяцца з унікальнымі артэфактамі экспазіцый. А сёння бібліятэку наведалі прафесар Уладзімір Іванавіч Коваль і аспірант кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Цзы Хэхэ з Кітая (навуковы кіраўнік – прафесар І. Ф. Штэйнер).

Многія з прыхільнікаў таленту Івана Пятровіча Шамякіна, хто мае сёння сталы ўзрост, могуць прыпомніць, як раман «Сэрца на далоні» пасля выхаду асобнай кнігай збіраў каля ўваходу ў кнігарні сотні людзей. Бо кожнаму абавязкова хацелася набыць гэты выдатны твор. І зараз выпала магчымасць разам з гасцямі яшчэ раз нагадаць лёс герояў рамана, дакрануцца да творчасці славутага мастака слова.

Поделиться:

Читайте также: