Імпрэза да Дня роднай мовы

Супрацоўнікі аддзела краязнаўства Таццяна Кутаргіна і Аліна Харлан прынялі ўдзел у імпрэзе «Вандроўка па літаратурных мясцінах пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Гомельшчыне», што адбылася 19 лютага ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.

Да ўвагі навучэнцаў каледжа імя Л. С. Выгоцкага і іншых гастей былі падрыхтаваны кніжныя выставы «Нацыянальны гонар Беларусі», «Палессе – крыніца натхнення», «Чалавек, драматург, майстра», выстава афіш спектакляў, якія ставіліся па п’есах А. Я. Макаёнка; прэзентаваны электронны краязнаўчы рэсурс «Андрэй Макаёнак – чалавек, драматург, майстра». З дапамогай банернага Літаратурнага музея ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёмілі з асобнымі ўнікальнымі музейнымі экспанатамі, жыццём і творчасцю народных пісьменнікаў БССР Івана Шамякіна, Івана Мележа, Андрэя Макаёнка.


Поделиться:

Читайте также: