Зімовая серыя інтэлектуальных гульняў працягваецца

18 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнікі агульнай чытальнай залы правялі гульню-віктарыну «Вандроўка па родным краі», якая працягнула зімовую серыю інтэлектуальных гульняў.

Дзве каманды – «Гусляр» і «Бульбаш» – і их прыхільнікі, вучні  Гомельскага дзяржаўнага прафесіянальнага аграрна-тэхнічнага ліцея, здзейснілі займальную віртуальную вандроўку па Беларусі з прыпынкамі, каб  праверыць свае веды прыказак і прымавак, дакрануцца да багатай культурнай і літаратурнай спадчыны краіны, праявіць творчыя здольнасці ў напісанні кароткага апавядання па прапанаванаму малюнку.

За ходам гульні пільна назірала строгае журы: Н. А. Юзянкова – бібліятэкар І катэгорыі абласной бібліятэкі, І. Р. Прахарэнка і Н. А. Аляшкевіч – выкладчыкі рускай і беларускай мовы і літаратуры аграрна-тэхнічнага ліцея.

Каманды прадэманстравалі азарт, эрудыцыю і імкненне да перамогі. Заслужаную перамогу атрымала каманда «Гусляр».

Гульня атрымалася эмацыянальнай і запамінальнай. Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі, а ўсе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні атрымалі яскравы і душэўны  музычны падарунак на беларускай мове, які шчыра зрабіла Таццяна Дземідзенка.

Поделиться:

Читайте также: