Імпрэза да 100-годдзя Івана Паўлавіча Мележа

8 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР, Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа Івана Паўлавіча Мележа.
Напэўна, не знойдзеш сёння ў Беларусі чалавека, які б не ведаў яго імя. На кнігах пісьменніка вырасла не адно пакаленне. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць раманы, апавяданні, дзённікі, навелы, крытычныя працы, п’есы.
Іван Мележ увайшоў у літаратуру стрымана і спакойна, спакваля ўзыходзячы на вяршыню сапраўднага майстэрства, сапраўднай пісьменніцкай славы… Адкрыў і нам, беларусам, і свету такі малавядомы мацярык, як Палессе. Прайшлі дзесяцігоддзі з часу напісання «Палескай хронікі», але і сёння хвалюе прыгожая і мудрая палеская сага, уражваюць запамінальныя лёсы дарагіх Мележу куранёўцаў.
Да юбілею знакамітага земляка аддзел краязнаўства падрыхтаваў кніжную выставу «Палессе – крыніца натхнення» і банерны літаратурны музей. Падчас імпрэзы ў кінатэатры імя Калініна навучэнцы СШ № 11 пазнаёміліся з кнігамі, фотаздымкамі, электроннымі рэсурсамі з фондаў абласной бібліятэкі і іншымі матэрыяламі, што былі прадстаўлены на выставе. З кароткім экскурсам аб жыццёвым і творчым шляху слыннага мастака слова выступіла Аліна Харлан.

Поделиться:

Читайте также: