Чытаем Шамякіна разам з Нароўляй
Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР Івана Пятровіча Шамякіна ў абласной бібліятэцы падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў. На пачатку студзеня стартаваў відэамарафон «Чытаем Шамякіна разам». Сёння да марафона далучыліся прадстаўнікі Нараўлянскага раёна і даслалі тры відэаролікі, дзе прачыталі ўрыўкі са сваіх любімых твораў.
Праект «Чытаем Шамякіна разам» запрашае пазнаёміцца з раманамі і аповесцямі гэтага цудоўнага мастака слова, апынуцца разам з яго героямі і не застацца абыякавымі да іх лёсу. Гэта і даніна памяці славутаму земляку – класіку беларускай літаратуры XX стагоддзя.