Жыццё як тэатр

17 лістапада ў аддзеле краязнаўства прайшла імпрэза «Жыццё як тэатр», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Яе удзельнікамі сталі навучэнцы 10-х класаў сярэдняй школы № 11 г. Гомеля. Увазе наведвальнікаў быў прапанаваны агляд выставы тэатральных афіш па п’есах Андрэя Макаёнка, відэаролікі з урыўкамі дакументальнай кінахронікі і тэлеспектакляў, віктарына па творчасці драматурга. Вучні спрабавалі сябе ў якасці акцёраў – выконвалі ролі галоўных герояў п’ес.

Поделиться:

Читайте также: