Прыехала Каляда на белым кані
Адно з самых цікавых зімовых свят для дзяцей і дарослых – гэта навагодняе свята, а за ім і Калядкі, якія асабліва чакаюць дзеці. Калядкі прыходзяць да нас з так званым калядаваннем – хаджэннем калядоўшчыкаў па дамах і кватэрах з выкананнем велічных песень, тэатралізаваных сцэнак, пеараапрананнем у «казу», «мядзведзя» і інш. Каляды без калядоўшчыкаў – што зіма без снегу і таму гэтаму вяселаму гурту былі рады ў кожнай хаце.
Напярэдадні калядных свят у дзіцячы аддзел абслугоўвання 1-5 класаў завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі з СШ №24 – 3 «А» класа і даведаліся шмат чаго цікавага. Напрыклад, што такое «Куцця», як шчадравалі нашы продкі, чаму «вадзілі казу»?
У старажытных міфалагічных уяўленнях каза была сімвалам пладавітасці, урадлівасці, дабрабыту сям’і.
Гурт калядоўшчыкаў заходзіў у двор і пачынаў спяваць песню:
«Добры вечар таму, хто ў гэтым даму,
Святы вечар, хто ў гэтым даму.
Ці спіш, ці ляжыш, Гасподзь з табою,
Гасподзь з табою, гавары са мною.»
Пачуўшы гэтыя словы, гаспадыня спяшалася ў кладоўку і выносіла калядоўшчыкам розныя прысмакі: кавалак саланіны, кілбасы, качан квашанай капусты, мочаныя яблыкі. Растлумачылі чытачам і пра «смерць казы», якая сімвалізавала сабой не што іншае, як заканчэнне старога года, у якім пажадана было, каб засталіся ўсе сямейныя непаразуменні, хваробы, нястачы, беды, людская крыўда. Ажыўленне казы было сімвалам пачатку новага года, новага жыцця, новых клопатаў, надзей.
Таксама, бібліятэкары прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам майстар-клас як самім зрабіць прыгожую калядную зорку, якая нібы паведамляе усім пра пачатак свята. А яшчэ, кожны, хто хацей, атрымаў ад бібліятэкараў сапраўдную беларускую шчадроўку: «Ого-го, каза жэ, ого-го, шэрая…». Напрыканцы сустрэчы удзельнікі калядак паспявалі свае шчадроўкі і атрымалі у пачастунак салодкія цукеркі.
«Шчодры вечар, добры вечар!»