Фотаздымак сяброў-пісьменнікаў

Іван Пятровіч Шамякін быў лепшым сябрам Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Яны пазнаёміліся ў лютым 1947 года ў Гомелі на вакзале. Іх дружба прайшла праз ўсё жыццё. Дарэчы, Шамякін прысвяціў свайму сябру раман «Атланты і карыятыды», у якім вобраз свайго сябра ўвасобіў у вобразе архітэктара Максіма Карнача. Свой твор «Аповесць пра сябра» пісьменнік таксама прысвяціў Андрэю Макаёнку.

Фотаздымак атрыманы ў дар ад удавы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка – Любові Іванаўны Макаёнак. Захоўваецца ў архіве Мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка Гомельскай абласной бібліятэкі.

Поделиться:

Читайте также: